Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

Трэблінка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шэсць гадоў таму наведаў я месца па былым гітлераўскім лагеры смерці Трэблінка. Сёлета зноў здарылася нагода там пабываць. За той час галоўны мемарыял не змяніўся, але паявілася i навінка — стужка, развешаная ўздоўж дарогі ад аўтамабільнай стаянкі i музея да галоўнага мемарыяла. На той стужцы напісаны імёны i прозвішчы шматлікіх ахвяр. Памяць па ix мела счэзнуць бясследна, аднак музею ўдаецца здабываць ix персаналіі...

Месца, дзе быў заснаваны лагер смерці, знаходзілася недалёка вёскі Трэблінка i аднайменнага чыгуначна га прыпынку, што ў сямі кіламетрах ад Малкіні ў напрамку Седльцаў на акраіне цяперашняй Косаўскай гміны Саколаўскага павета. Работы па закладцы лагера пачаліся вясной 1941 года. Завозілі туды палякаў, большасць з якіх пасля вызвалялася; пазней сталі прывозіць туды яўрэяў, якія амаль ніколі не выходзілі адтуль жывымі. У маі 1942 года побач пачаліся сакрэтныя работы па закладцы лагера смерці; работы былі завершаны 22 ліпеня 1942 года. I ўжо з наступнага дня па спецыяльна пракладзенай чыгуначнай ветцы сталі туды прыязджаць эшалоны з яўрэямі.

Спачатку адбываўся ўступны адбор ахвяр. Прывезеным забіралі ў першую чаргу каштоўнасці, a пасля i ўсё іншае. Людзей ліквідавалі ў газавых камерах; спачатку былі гэта тры памяшканні плошчаю ў 16 квадратных метраў, a з восені 1942 года дабавілі яшчэ дзесяць удвая большых. Калі ix напаўнялі людзьмі, падавалі туды выхлапныя газы ад няспынна працуючых цяжкіх танкавых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF