Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

Чарадзеі (ч.3)

Сымон РАМАНЧУК

Іаланта заліхвацкі расказвала падружкам, што там, на Дольнай, яна знайшла «свайго» базарнага певуна-паэта, які ёй кожны дзень, калі яна там з’явіцца, вершы спявае:

— Różo błyszcząca, słoneczna, lilijo przeczysta, mleczna! Ty nie z ziemi! Tam rosłaś, nad białym obłokiem”... Róża, ta róża żyje! Wstąpiła w nią dusza, główką lekko rusza, jak ogień z niej bije! To rumieniec żyjący — jak zorzy wniście. Śmieje się, jak uśmiech rozwija liście, roztula między liściem dwoje ust z koralu, mówi, coś mówi — jak cicho, jak skromnie. Co ty, różo, szepczesz do mnie?” — — -

Дзяўчына-хахатуха непакоілася няраз, у размове з падружкай Арыяднай:

— Ведаеш, ад гэтага майго вулічна-базарнага „przeglądu wojsk” — калі-небудзь я не змагу, не адолею павярнуць свае галавы на яе месца, уперад, яна стаўпом стане, карак у жэрдку заменіцца!.. Бог пакарае за гэта маё «глянь туды, падзівіся — сюды адвярніся — на гэта глянь-проста-назад — налева — направа!!! Я ж мазгаўніцай кручу як кіраўніцай: — ён адыходзіць — той падыходзіць — чорны мінае — бялясы з за плячэй з’яўляецца!!! Дамоў вяртаюся, балваніца, зоўсім хворая, змучаная, разбеганая, абамлелая! Карак потым віпросалем і вольтарэнам гадзінам мажу, масую! Я ж на вуліцы — як хамелеон, на ўсе бакі гаршчок свой гэты дурны кручу! Ну што зрабіць, Арыядначка, га? Што ўчыніць, калі хлопцаў дзясяткі — сотні! Ды ўсе цуды! Глянеш — абліжашся — краса, вон, якая ідзе! Яго б абняць! А вочы якія, губы! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF