Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

Веру ў нашу беларуска-падляшскую трываласць

Ганна КАНДРАЦЮК

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся 6 лістапада 1963 года ў Бельску-Падляшскім. Тут закончыў Пачатковую школу № 3 і Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. Далей паступіў на беларускую філалогію Варшаўскага ўніверсітэта. Пасля трох гадоў працы ў бельскай бурсе вярнуўся ў свой ліцэй як настаўнік беларускай мовы. У 1994-2002 гадах быў бургамістрам Бельска-Падляшскага. У 2004 годзе стаў першым дырэктарам — выпускніком Бельскага белліцэя. Выдаў зборнік вершаў „Распісаны квадрат”. Бельскую „тройку” і белліцэй закончылі таксама жонка Валя (зараз настаўніца геаграфіі ў „тройцы”) і сын Міхал.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— У канчатковым перыядзе навукі ў ліцэі разам з групай сяброў мы „даспелі” да сваёй беларускасці. У выніку таго я вырашыў памяняць свае планы і не паступіў на польскую філалогію, аб якой думаў даволі даўно, а на беларускую. А настаўнікам стаў таму, што не вырашыў быць (чаго крыху шкадую) журналістам беларускай перадачы Беластоцкага радыё, хаця такая прапанова была.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Гэта настаўніца Бельскага белліцэя спадарыня Зінаіда Дэмянюк. Яна сваёй працай і сваім характарам паказала мне, маладому настаўніку, як вялікая розніца ў навучанні беларускай мовы а іншых прадметаў. Веру, што па яе слядах ідзе дачка Анна Дэмянюк, цяперашняя настаўніца беларускай мовы ў нашым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF