Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

Нумары бесчалавечнасці

Яўген ВАПА

Ну і дачакаліся. Каранцінная эпоха дзяржаўных абмежаванняў у відавочным адступленні, чаго аднак нельга сказаць пра патушэнне самой віруснай эпідэміі. Здаецца — парадокс, але не. Чалавечая свабода і непрадбачлівая эканамічна-сацыяльная будучыня не дазваляюць пакуль на даўжэйшую мэту на безупыннае трыманне пад кантролем сусветнай супольнасці. Пэўна неўзабаве ў паасобных дзяржавах будзем мець дачыненне з паўторным абмежаваннем чалавечай актыўнасці ў вядомую нам усім самаізаляцыю. І пэўна чакае нас не адна пандэмія змутаваных, новых невядомых вірусаў заанознага паходжання. Усё, на жаль, будзе прымаць вельмі хутка глабальнае вымярэнне. Тое, якія хваробы і заразы будуць нас скручваць у блізкай ці далейшай будучыні, як той лісток на дрэве, становіцца не футуралагічным пытаннем, а звычайным выжываннем. На яшчэ жывыя ўласныя вочы можам пабачыць, што ўсе гэтыя біятэхналагічныя рэвалюцыі і навуковыя поспехі не прыносяць пачуцця ўнутранай чалавечай бяспечнасці і свабоды, а наадварот, пазбаўляюць яго якой-колечы самаўпэўненасці і кантралююць у бачны і нябачны спосаб наша жыццё ў кожным яго вымярэнні. Ці наступныя пакаленні здольныя на бунт супраць такой цывілізацыйнай перспектывы? Ці іх неўратычнае сеціва арганізмаў ужо зараз ментальна запраграмаванае і прыстасаванае да падпарадкавання свету бязмежнага, бездухоўнага скарыстання як грамадскіх прылад, а не выяўлення сябе ў творчым вымярэнні з усімі яго поспехамі і падзеннямі? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF