Ніва № 25 (3345), 21 чэрвеня 2020 г.

„Вырабы” і варыянты фіналу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі за больш чым чвэрць стагоддзя было некалькі вырашальных і ключавых гадоў, характэрных адзнак і пунктаў адліку. Для таго, каб збоку паспрабаваць зразумець падзеі і сітуацыю бягучага часу, варта іх прыгадаць.

1995-96 гады. Здзейснены па сутнасці антыканстытуцыйны пераварот. У красавіку 1995 года на загад выканаўчай улады ў беларускім парламенце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнага Савета ад апазіцыі, якія напярэдадні абвясцілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзідэнта. Услед у траўні ў Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны рэферэндум, які змяніў дзяржаўную сімволіку, надаў расейскай мове статус дзяржаўнай, зрабіў змены ў Канстытуцыю і ў выніку права прэзідэнту распускаць парламент, пастанавіў пра эканамічную інтэграцыю з Расеяй. У лістападзе 1996 года з удзелам расейскіх вышэйшых дзяржаўных асоб быў сарваны імпічмент прэзідэнту Лукашэнку. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета 13-га склікання былі гвалтоўна спынены. Антыканстытуцыйны пераварот быў завершаны. Юрыдычных механізмаў змены ўлады не засталося.

1999 год. У траўні бясследна знік Юрый Захаранка, вядомы палітык, былы міністр унутраных спраў. Пачатак шэрагу знікненняў апазіцыйных дзеячаў. У верасні таго ж года назаўсёды прапалі палітык Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі. Паводле неафіцыйнай версіі ўсе яны былі забіты так званым „эскадронам смерці”. У выніку ціску міжнароднай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF