Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Па правабярэжжы Буга

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У мінулым годзе была здадзена ў карыстанне экспрэсоўка S8 паміж Беластокам і Варшавай. Такая дарога, па сутнасці, даволі шчыльна аддзеленая ад наваколля. Тут мае адбывацца толькі бесперашкодны самаходны рух. Дарожная паласа адгароджаная ад вонкавых лясоў і палёў, а большая звярына, якая стварала б небяспеку разагнаным аўтамабілям, можа перасякаць тую дарогу толькі па бескалізійных шырокіх віядуках над ёю або пад таксама шырокімі пралётамі знізу. І рух па той экспрэсоўцы адбываецца ў своеасаблівым жолабе, з якога гукаізаляцыйныя экраны засланяюць віды на найбольш цікавае, ці то прыроднае, ці то антрапагеннае, наваколле. Шафёр мае мець дачыненне толькі з дарогай...

Гэта паміж ваяводскай і краёвай сталіцамі. А з іншых рэгіянальных цэнтраў у Варшаву — то як? Напрыклад, з Бельска... Спярша трэба даехаць да згаданай экспрэсоўкі, напрыклад, у Замбраў. А пасля — гуляй душа!

А калі каму мала ўзірацца ў асфальт, толькі мае жаданне пабачыць больш — ці то прыроднага багацця, ці то твораў рук чалавечых? Тады са згаданага Бельска можа не спяшацца ў Замбраў, толькі рэфлексіўна праехацца па такой больш традыцыйнай дарозе, па якой да экспрэсоўкі найдалей: цераз Браньск, Цехановец, Малкіню, Брок...

Першыя два гарады знаходзіліся ў межах гістарычнага Падляшша. А з поўначы Падляшша межавала з Нурскай зямлёй. Колішнія адміністрацыйныя землі часта былі моцна несіметрычнымі, напрыклад Бельск знаходзіўся на паўднёвым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF