Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

„Кожны сам сваю капае студню...”

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Гэтыя мудрыя словы некалі агучыла ў адным са сваіх вершаў незабыўная і таленавітая Ніна Мацяш.

Кожны з нас — гаспадар свайго лёсу. Часам бывае, што дзяўчына, пакахаўшы, не слухае нічыіх парад. („Зайздросцяць, таму і адгаворваюць ад абраннікаў”, — нашэптвае ўнутраны голас). А чаму ж і не пазайздросціць — высокі, прыгожы, гаварлівы, усмешлівы і, канешне ж, майстар — залатыя рукі. А яшчэ — раўнівы. (Раўнуе, значыць, кахае). А далей — як у тым анекдоце:

1. Роза Маркаўна, а што такое каханне?

2. Ой, Софачка, усё проста: гэта калі закрываеш вочы на ўсе яго недахопы. Пасля адкрываеш, а ўжо двое дзетак.

Мая гісторыя наўрад можа стаць дапаможнікам па лёгкай і спакойнай пуцявіне жыцця. Затое яе не назавеш сумнай.

Было ўсяго... Але пачалося, як заўсёды бывае ў час першай сустрэчы, — „умяшаўся” мозг. Агульнавядома, што ён спраўна працуе 24 гадзіны ў суткі, 365 дзён на працягу года, ад самага дня нараджэння і да тае пары, пакуль не закахаешся. „Бывай, розум, сустрэнемся заўтра”, — як любіць гаварыць мая знаёмая.

Мужчыны ў сваё апраўданне за здрады сцвярджаюць, што да гэтага факту трэба ставіцца з пазіцыі сумлення: „Жаночая здрада менш лагічная. Мужчыне, каб быць верным, неабходна сябе стрымліваць. Жанчыне лагічней быць вернай”. Як вам, дарагія спадарынькі, такі вердыкт?

Упэўнена, што заўсёды неабходна верыць у так званую тэорыю дзвюх палавін. Калі людзі створаны адзін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF