Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Няроўнае змаганне з караедам

Міра ЛУКША

Белавежская пушча памірае — лямантуюць леснікі. Усё з за караеда, які пляжыць дрэвы. А гэта пагражае ўсёй экасістэме. У Польшчы больш за 9 мільёнаў гектараў лясоў. Аж мільёну з іх пагражае яловы караед-тыпограф.

Пакінутыя памерлыя дрэвы ўяўляюць смяротную пагрозу. Прыклад: разбуранае, высушанае дрэва ўпала прама на маладога зубра ў лясніцтве Пасекі. Леснікам удалося выцягнуць яго. Аднак зубраняці выратаваць не ўдалося. У яго былі разбітыя рэбры, паламаная лапатка, а таксама спіна. Іншы прыклад: ваяводская дарога № 689, якая ідзе ад Бельска-Падляшскага ў бок пешаходна-веласіпеднага памежнага пераходу Белавежа — Перароў. Зваленае побач мёртвае дрэва перашкаджае жывёлам свабодна пераходзіць дарогу.

— Я бачыў як сарны, перабягаючы дарогу, сустрэлі кучу дрэў і, баючыся, вярнуліся на дарогу непасрэдна перад машыны, — распавядаў надляснічы з Гайнаўкі Марыюш Агейчык. — Па даных пажарнай службы ў Гайнаўцы на гэтай дарозе за чатыры гады было выдалена 49 дрэў і апаўшых галін. Яны выклікалі 13 дарожных выпадкаў, — разводзіць рукамі Агейчык. — З аднаго боку, нам трэба гарантаваць бяспеку людзям, з іншага, на нас увялі абмежаванні, пазбавіўшы нас магчымасці ліквідацыі пагроз. Таму мы пакрылі частку лесу часовай забаронай на ўезд. У асноўным там, дзе пашкоджанні караедаў выклікаюць вялікую пагрозу, і там, дзе мы не можам высекчы небяспечных дрэў. Мы хацелі б нармальна кіраваць, выконваючы патрабаванні ЮНЕСКА, здымаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF