Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Бабры вяртаюць натуральнае абвадненне палёў

Аляксей МАРОЗ

У другой палове мінулага стагоддзя на Гайнаўшчыне масава праводзілася меліярацыя і дрэнажаванне палёў. Гэтыя дзеянні супадалі з паглыбленнем, пашырэннем і выпрамленнем рэк. Калі засуха апошнімі гадамі стала асабліва моцна адмоўна ўздзейнічаць на сельскагаспадарчую вытворчасць, эксперты сталі прапанаваць інвестыцыі, якія маюць вяртаць натуральнае абвадненне палёў. Экспертаў апярэдзілі ўжо бабры, якія ў некалькіх месцах на рацэ Белай, побач лугоў жыхароў вёскі Тапоркі сталі рабіць свае плаціны і запруджваць ваду, спрычыняючыся да лепшага абваднення навакольных лугоў. Мясцовыя жыхары захапляліся моцнымі канструкцыямі баброў, якія не развальваліся пад напорам запруджанай вады перад плацінай.

Добра запамятаў я вельмі снежныя зімы ў сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя, калі здаралася, што можна было выходзіць на лыжах з панадворка на загароддзе па замерзлым снезе па над плотам. Вялікая колькасць снегу забяспечвала вясной і часткова летам абвадненне палёў. Аднак тады на нізка распаложаных палях гаспадары доўга не маглі распачаць падрыхтоўкі да сяўбы ярыны, а пасеяная восенню азіміна вымакала. У гэты час сяляне радаваліся меліярацыі і дрэнажу сваіх палёў. Старэйшыя жыхары Гайнаўшчыны памятаюць, як многа вады праз цэлы год стаяла ў Белавежскай пушчы, дзе месцамі немагчыма было прабрацца цераз балота. Вялікія разлівы рабіліся вясной у наваколлі ракі Нарвы і яе прытокаў. Паглыбленне і выпрамленне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF