Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Перш за ўсё каардынацыя грамадскіх дзеянняў

Уршуля ШУБЗДА

Год з новай дырэктаркай Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку. Магдалена Лотыш — гэта адна з маладзейшых дырэктараў на такой пасадзе на Падляшшы. Хаця супрацоўнічала з ГЦК шмат гадоў, праца ў якасці дырэктара прынесла новыя выклікі і крыху памяняла культурнае аблічча гміны. На працягу года прайшло шэраг новых ініцыятыў, у тым ліку і дабрачынныя акцыі, якія памаглі жыхарам у складаных жыццёвых сітуацыях. З дырэктаркай Гміннага цэнтра культуры Магдаленай Лотыш размаўляе Уршуля Шубзда.

— Мінуў год з часу, калі Ты стала дырэктаркай Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку. Ці ўдалося здзейсніць усе намеры, бо вядома, што не ўсё адразу атрымліваецца.

— Так. Думаю, што ў вялікай частцы атрымалася мне зрэалізаваць першапачатковыя планы. Перш за ўсё зрабіла парадкі ў дакументах. Удалося стварыць рэальную базу, якая адпавядае таму, што зараз тут адбываецца. Таксама падаем шматлікія заявы, каб атрымаць грошы. Мне ўдалося наладзіць больш заняткаў, у тым ліку платных. Мне здаецца, што гэта было добрае рашэнне — невялікая аплата занадта не абцяжарвае бацькоў, а дзеці маюць магчымасць развівацца і гэта ўсё тут — на месцы.

— Вядома, што зарплаты ў асяродках культуры таксама невысокія, таму такія невялікія аплаты пэўна падбадзёрваюць вядучых майстар-класы?

— Так, відаць гэта па колькасці дзяцей, якія прымаюць удзел у майстар-класах. Гэта, натуральна, матывацыя для вядучых, але таксама і для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF