Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Будзе добра пры ўмове, што беларусы не будуць спаць

Ганна КАНДРАЦЮК

Яўгення Таранта (з дому Авярчук) нарадзілася 7 верасня 1958 года ў вёсцы Казлы, што каля Бельска Падляшскага. Пачатковую адукацыю атрымала ў Леўках. Закончыла Бельскі беларускі ліцэй і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Пасля дыплома закончыла факультэт па геаграфіі і курсы па ахове навакольнага асяроддзя. У 1982 годзе выйшла замуж і распачала сваю прафесійную працу ў Пачатковай школе ў Курашаве (гміна Чыжы). Пасля дванаццаць гадоў была настаўніцай у Дубяжыне. У гэтых школах вучыла не толькі беларускай мове, але і рускай, геаграфіі, фізкультуры, ведам пра грамадства і іншым прадметам. Працавала ў спалучаных класах. З 1995 года да 2018 была настаўніцай беларускай мовы ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Б. Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. Сама пра сябе кажа: «Я цяпер шчаслівая мама і бабуля. Цешуся, што дзеці, хаця раз’ехаліся па ўсёй Польшчы, ведаюць беларускую мову і дарогу да роднай хаты».

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Беларуская мова была заўсёды блізкім майму сэрцы прадметам. А чаму выбрала прафесію настаўніка? Пэўна таму, што на сваёй жыццёвай дарозе сустрэла людзей, якія былі для мяне ўзорам — у ПШ у Леўках святой памяці настаўніцу беларускай мовы Валянціну Ваўранюк, а ў Бельскім ліцэі — Зінаіду Дэмянюк. Гэта яна і дырэктар Аляксей Карпюк накіравалі мяне ў Варшаўскі ўніверсітэт на беларускую філалогію.

— Хто для Вас ідэал настаўніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF