Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Каранавірус і рукі да працы

Яўген ВАПА

Прыйшла вясна, неўзабаве лета, а каранавірус не адпускае. Тыдзень назад у гэтым месцы крыху ўзгадаў я пра цяперашнія правалы ў турыстычнай галіне. Аднак гэта не адзіны сектар эканомікі, які адчувае своеасаблівыя турбуленцыі ад пандэміі. Перад нечаканымі выклікамі стаіць сельскагаспадарчая прадукцыя ва ўсёй Заходняй Еўропе, якой катастрафічна не хапае сезонных рук да працы. Асабліва пры цяжкай, фізічнай рабоце, пры збіранні спаржы, трускалак, памідораў ці звычайнай гародніны. Танная рабочая сіла з Украіны, Беларусі, Румыніі ці Балгарыі стала так запатрабаванай, што некаторыя дзяржавы арганізавалі спецыяльны чартарны паветраны транспарт дзеля прытоку рук да працы ў сваіх сельскіх гаспадарках. Прытым трэба было так камбінаваць з абавязковым каранцінам, каб, напрыклад, людзі адразу пачалі працу ў полі ў сваіх гаспадароў і там лічыць, што гэта каранцін, а не два тыдні трымаць іх у асобных кватэрах без права выхаду і кантакту з вонкавым светам. Няйначай справы маюцца зараз у Польшчы, дзе недахоп перш за ўсё ўкраінскіх рук стварае праблемы пры ўборцы садавіны і гародніны. З Украінай дзеля іх вяртання адкрыты нават і адзін пешаходны пагранічны пераход. Таксама ў нас, на Падляшшы, ваяводская адміністрацыя стараецца спрасціць каранцінны абавязак для замежных рабочых у сельскай гаспадарцы. Аднак усе мы зараз бачым, што не маем дачынення са згасаннем эпідэміялагічнай пагрозы ў краіне. Наадварот, колькасць хворых узрастае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF