Ніва № 24 (3344), 14 чэрвеня 2020 г.

Квакютлы і патлач

Міраслаў ГРЫКА

Калі б нас спакусілі спрошчаныя аналогіі, беларусы сёння культурна і ментальна набліжаюцца да першапачатковага грамадства індзейцаў пуэбла, а палякі — да надзвычай агрэсіўнага племені з вострава Добу ў Ціхім акіяне, а рускія — да племя квакютл з паўночна-заходняга ўзбярэжжа цяперашніх ЗША. Зразумела, гэта мадэльныя прыклады, якія неабавязкова прызначаюцца толькі вышэйзгаданым краінам. Акрамя таго яны часта паралельна перакрываюцца, ствараючы своеасаблівую мазаіку розных узораў. Аднак дзіўна, што яны настолькі адпавядаюць сучаснай характарыстыцы гэтых трох славянскіх грамад. Пачаць трэба з Рут Бенедыкт, амерыканскай антраполаг. Вывучаючы культуры плямён пуэбла, добу і квакютл, яна прыйшла да высновы, што культурныя ўзоры змяняюцца ў часе і з’яўляюцца сінонімам характару сучасных грамадстваў. І так па яе назіраннях, якія яна сабрала ў вядомай працы пад назвай „Узоры культуры”, людзі пуэбла шанавалі свой спакой. Ніхто з іх членаў не ўзвысіўся над іншымі, але ўсе хацелі, каб яго лічылі добрым чалавекам. Адносіны паміж поламі не суправаджаліся празмернай рэўнасцю або падобнымі экстрэмальнымі эмоцыямі. Сужэнская здрада не была жорстка пакараная. Смерць успрымалі як паварот лёсу, са спакоем. Нягледзячы на значную разнастайнасць уласнасці, выяўлялася эканамічная ці палітычная перавага невыпадкова. Дух супрацоўніцтва кіраваў жыццём сям’і і ўсёй суполкі. Як супольнасць, пуэбла функцыянавалі выдатна, але да часу. Калі яны сутыкнуліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF