Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

У Аўгуставе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заглянуў на царкоўны сайт, дзе прыходскае свята Ушэсця. У некалькіх мясцовасцях, з якіх найзручней — у цяперашніх камунікацыйных абставінах — было дабрацца ў Аўгустаў. Быў я там не надта даўно, пачалася тады пабудова новай царквы і цяпер цікава было, як прасунуліся будаўнічыя працы.

У Аўгустаў з раніцы можна дабрацца толькі чыгункай — цягнік адпраўляецца з Беластока зараз пасля пятай. Беластоцкая гарадская камунікацыя ў тую пару яшчэ толькі пачынае курсіраваць і на станцыю трэба было дабірацца пяшком — сорак-пяцьдзясят мінут. Білетныя касы яшчэ не працавалі. Калі я набліжаўся да поезда, з мегафонаў раздалася інфармацыя, што цягнік у Сувалкі, а значыць і ў Аўгустаў, даедзе толькі да Саколкі, а далей будзе эрзацны аўтобус. Ну, добра, у Аўгустаў такім чынам то я дабяруся, але як будзе вярнуцца? Ці не падаць назад ужо ў Беластоку? Экіпаж цягніка паведаміў мне, што падарожжа назад будзе адбывацца па рэйках...

Ну то забіраюся. Перад былой перагрузачнай станцыяй у Геніюшах відаць невысокія тэрыконы новых шпал. Далей ляжаць і новыя рэйкі — значыць, будзе абнаўленне чарговых пуцей. А можа будзе і абнаўленне таварнага тэрмінала?.. Пакуль што на рампах з патрэсканымі бардзюрамі высечаны садок, які там вырас цягам апошніх гадоў рампавай бяздзейнасці. Іншых ластавак рэанімацыі перагрузачнай станцыі не відаць, большасць рэек зарасла травою, у тым ліку і шырокі пуць для цягнікоў з Усходу.

У Саколцы перасадка на аўтобус (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF