Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

У арлянскай школе пры санацыі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Кожны з нас, грамадзян дзяржавы, хацеў бы быць заможным, шанаваным і роўна трактаваным — гарантуе нам гэта канстытуцыя. Таксама грамадзянам Польшчы беларускай нацыянальнасці. Мы, як людзі, пагоджаныя з тым, што не ўсе нас любяць, нават таго не чакаем. Але заўсёды было і ёсць цяжка гадзіцца са спіхваннем нас у другую катэгорыю. Гісторыя паказвае, што з гэтым у розны час было парознаму. Гэта нас гартуе, але і абавязвае гаварыць пра гэта як пра нешта нягоднае.

Паводле расказаў старажылаў, у міжваенны перыяд пры працаўладкаванні дыскрымінаваліся грамадзяне Рэчы Паспалітай праваслаўнага і іудзейскага веравызнанняў. У той час амаль нікога з іх не прымалі на працу ні ў школу, ні ў гміну, ні ў паліцыю, у якую прымалі нават неадукаваных асоб, але выключна католікаў. У Орлі здарылася выключэнне — у школе вучыў Базыль Лашкевіч, які паходзіў з па за Орлі; мабыць з Пружан. Войт, гмінны сакратар і паліцыянты (у арлянскім пастарунку было трох паліцыянтаў з Орлі, але католікаў) ды настаўнікі прыехалі ў Орлю з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы. Орля з самага свайго пачатку была заўсёды шматканфесійная, шматнацыянальная.

Дзякуючы захаванай — прысабечанай і з цяжкасцямі вернутай арлянскай школе — архіўнай „Księdze ocen sprawowania się i postępów w nauce uczniów w roku szkolnym 1934/35” і яе аналізу, можам даведацца і пераканацца, што ў санацыйнай школе на Падляшшы некаторыя настаўнікі выразна прымянялі палітыку асобнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF