Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

Тапачкі і тараканы

Яўген ВАПА

Нашы «ніўскія» гродзенскія карэспандэнты Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч перыядычна інфармуюць сваім суб’ектыўным поглядам і пра палітычныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Фельетон Уладзіміра Хільмановіча ў гэтым нумары паказвае тую з’яву ў беларускім грамадстве, якую найкарацей можам назваць патрэбай палітычных змен у краіне. Прызначаныя на 9 жніўня 2020 года прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мелі быць толькі нічога не вырашальнай падзеяй на фоне каранавіруса і летніх канікулаў і даць чарговы тэрмін уладарання кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. А тут маем поўныя ангажаванасці і пратэстаў масавыя зборышчы беларусаў у адкрытых, гарадскіх прасторах краіны дзеля таго, каб паставіць подпісы падтрымкі на ўсіх кандыдатаў апрача асобы нумар адзін у беларускай палітыцы. І з’ява абсалютна неардынарная. Кандыдаты з розных гульнявых палёў і груп інтарэсаў аказваюць сабе пашану і ўзаемадапамогу на гэтай стадыі выбарчай кампаніі — збірання подпісаў за кандыдатаў. А тут трэба іх нямала — аж 100 тысяч дзеля рэгістрацыі. У рэальнасці гэта будзе выклік толькі для некаторых з пятнаццаці чалавек, дапушчаных Лідзіяй Ярмошынай і яе Цэнтральнай выбарчай камісіяй да гэтага этапу. Каго дапусціць яна і яе кіраўнік да чарговага этапу кантраляваных імі выбараў, ведаюць пакуль яны і толькі яны. Хіба, што менавіта грамадская актыўнасць і настроі пратэсту зменяць, або лепей сказаць, зломяць адпрацаваную гадамі сістэму фальшавання ўсяго выбарчага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF