Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

Ці навучанне на прынцыпе добраахвотнасці для Вас складанасць ці, можа, козыр? Што ж за пытанне? Вядома, што складанасць. Калі б далі матэматыку ці фізіку добраахвотна, таксама многія не хацелі б вучыцца.

Ганна КАНДРАЦЮК

Славамір Трашчотка — беларусіст. Нарадзіўся ў вёсцы Старое Беразова на Гайнаўшчыне. Пасля заканчэння беларускай і рускай філалогіі на Варшаўскім універсітэце стаў працаваць у Пачатковай школе ў ВульцыНурэцкай, пасля ў Саках каля Кляшчэляў. З 2009 года кіруе Пачатковай школай у Кляшчэлях. Жыве ў БельскуПадляшскім.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Калі я вучыўся ў ліцэі, любіў урокі беларускай мовы. На беларускую філалогію выбіраліся вельмі прыгожыя дзяўчаты: Аля, Марыля і Галіна. Я таксама рашыў паспрабаваць сваіх сіл і дастацца на філалогію ў сталіцу. Навука ішла не найгорш. Пасля заканчэння прыйшлося працаваць настаўнікам у школе. Працаваў у Вульцы-Нурэцкай, потым у Саках, а калі закрылі школу ў Саках, пачаў працаваць настаўнікам у Кляшчэлях, а з 2009 года з’яўляюся дырэктарам Пачатковай школы ў Кляшчэлях.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Добрым настаўнікам і шчырым беларусам быў Васіль Сакоўскі, настаўнік Гайнаўскага беларускага ліцэя. Адначасова быў таксама класным кіраўніком.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Як дырэктар я вымушаны працаваць з рознымі ўстановамі, між іншым часта даю інтэрв’ю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF