Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

Адпачыць ад каранавіруса

Яўген ВАПА

Тыдзень таму назад апісаў я свае адчуванні звязаныя з адсутнасцю майскага цяпла і незвычайнай халадэчу як на гэтую пару года. Аказваецца, назіранні ўсіх нас пацвярджаюць і навукоўцы. Мінулы месяц з’яўляецца самым халодным за мінулыя 29 гадоў. Халадней было толькі ў 1991 годзе. Метэаролагі прагназуюць, што гэта будзе адразу пераход у пачатак халоднага лета. Памятаем папярэднія гады, калі спёка гасцявала ва ўсёй Еўропе і неміласэрна надакучыла яе жыхарам, са смяротнымі выпадкамі ўключна. У гэтым летнім перыядзе мае быць інакш — тэмпература да 25 градусаў, гвалтоўныя буры з градам і вялікімі вятрамі напераменку з засухай і лакальнымі падтапленнямі. Адным словам, поўная неразбярыха. Але толькі рэальна перажытае дасць нам адказ, якое надвор’е было летам гэтага года. Пішу пра летняе надвор’е яшчэ па адной прычыне. Менавіта год таму назад у гэтую пару амаль усе аб’яўлялі ў сацыяльных сетках пра свае канікулярныя планы экзатычных вандровак па ўсім свеце. А больш спрактыкаваныя і сарыентаваныя ў сферы турыстычнага бізнесу яшчэ мінулагодняй восенню выкупілі адпачынкавыя пакеты ў цікавых ім месцах.Так прынамсі рабіла штогод шмат маіх знаёмых, каб потым хваліцца сваімі фоткамі з пабачанага і з’езджанага. Адна з версій паходжання сённяшняй заразы можа і мець месца ў адным з такіх „экзатычных куточкаў яды” ў кітайскім горадзе Ухань. Проста, турыстычны, экзальтаваны канзумерызм. А тут каранавірусны землятрус расклаў амаль зусім да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF