Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

Харызма і крах

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усе планы адных і прагнозы іншых наконт ціхай хады прэзідэнцкіх „выбараў” у Беларусі і чарговага спакойнага пераафармлення неабмежаванай нічым улады „вечнага гаранта стабільнасці” рухнулі. Ні то пандэмія каранавіруса, ні то нарастаючая актыўнасць зоркі па імені Сонца, якую фіксуюць навукоўцы-астраномы, ні то накопленая за дзесяцігоддзі нейкая іншая энергія, а хутчэй, усё разам — зблыталі мечаныя карты палітычным шулерам. Беларускі народ нечакана для многіх пайшоў на плошчу. Пайшоў выказаць свой пратэст Аляксандру Лукашэнку і яго бліжэйшаму атачэнню. За 26 гадоў свайго кіравання ён настолькі стаміў, абрыд, і як кажуць „дастаў” людзей, што тыя гатовыя прагаласаваць за каго заўгодна, толькі не за былога куміра народных мас, уся прывабнасць якога засталася далёка ззаду, у мінулым стагоддзі.

Класік літаратуры неяк казаў: тут зямля такая, што калі пасадзіць аглоблю, то неўзабаве вырасце тарантас. Перафразуючы яго, можна смела сцвярджаць, што калі сёння ў выбарчы бюлетэнь надрукаваць прозвішчы Лукашэнкі і нават зусім новага невядомага чалавека, які выступіць супраць яго, цяперашні кіраўнік дзяржавы з трэскам прайграе. Цяпер ужо не толькі сацыялагічныя апытанні, якія даюць яму не больш 10% падтрымкі, але і цэнтральныя плошчы розных беларускіх гарадоў, нават невялікіх раённых, яскрава паказваюць гэты недавер. Яшчэ паўгода таму гэтыя людзі стаялі ў кіламетровых чэргах на мяжы, таўкліся ў літоўскіх і польскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF