Ніва № 23 (3343), 7 чэрвеня 2020 г.

Людзі масава наведвалі Крыначку

Аляксей МАРОЗ

Асаблівым месцам у Белавежскай пушчы, распаложаным непадалёк Гайнаўкі, з’яўляецца ўрочышча Крыначка. Над крыніцай ва ўрочышчы першапачаткова пастаўлены быў драўляны, а пасля мураваны калодзеж, а побач яго была ўзведзена капліца. Гэтае падмоклае месца перад асушэннем Белавежскай пушчы акружала балацявіна. Не даходзячы да крыніцы, на ўзвышшы сярод дубоў у ХІХ стагоддзі была збудавана царква святых братоў мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламаніі і настаўніка Елеазара. Зараз збоку царквы захоўваецца паляна са старымі дрэвамі. На другі і трэці дзень Святой Тройцы паляна цяпер запаўняецца машынамі, а ў мінулым — фурманкамі. Многія вернікі пяшком паломнічалі ў Крыначку. Зараз намнога менш людзей жыве на Гайнаўшчыне і менш людзей стала збірацца на малітву ў гэтым святым месцы. Як будзе ў гэтым годзе, складана прадбачыць. У перыяд Вялікадня, калі паявіўся дазвол на пабыўку ў лесе дзеля рэкрэацыі, многія вернікі наведвалі Крыначку, перш за ўсё ў выхадныя дні.

На Беласточчыне знаходзіліся многія крыніцы з жыватворнай вадой, да якіх ішлі і прыязджалі паломнікі. На Гайнаўшчыне вельмі прызнанай з’яўляецца крыніца ва ўрочышчы Крыначка. Успаміны і пераказы продкаў аб гэтым месцы сягаюць часу Расійскай імперыі і міжваеннага перыяду. Тады на Гайнаўшчыне мясцовыя жыхары ішлі або ехалі на фурманках у Крыначку. Пілі тут ваду, абмывалі ёй хворыя месцы і частка паломнікаў атрымлівала аздараўленне або аблягчэнне ў хваробе. Ваду з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF