Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Полаўцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дзевяць гадоў таму быў я наведаў Полаўцы, калі акурат тамашні пагранпераход толькі збіраўся набіраць размах. Яшчэ не было папраўдзе нават пачаткаў багатага комплексу будынкаў, якія вызначаюць размер пагранкантролю на пагранпераходзе. Былі ўжо пачаты землярыйныя работы пад фундаменты будучых устаноў на нанава вызначанай граніцы. Граніца то там была, з невялікімі мадыфікацыямі, з 1945 года — граніца „дружбы” паміж СССР і ПНР. А ў бягучым стагоддзі/тысячагоддзі станавілася яна іншай якасна еўрасаюзнаеўразійскай мяжой.

Тады, дзевяць гадоў таму, цікавіў мяне можа не так той эмбрыянальны яшчэ пагранпераход, як царкоўка, што размяшчалася побач. Да яе можна было прайсці толькі цераз нашы польскія пагранустановы з кантролем дакументаў. Спадзяваўся я гэтага і цяпер. Аднак цягам дзевяці гадоў тамашняя тапаграфія крыху памянялася. Зона пагранперахода на некалькі метраў адсунулася ад царкоўкі і могілак побач яе і зараз туды свабодны доступ. На буйна разбудаваным пагранпераходзе цяпер не заўважыў я ніводнай жывой душы — ні пагранічнікаў, ні таможнікаў, ні кантрабандыстаў...

Падаўся я ў Полаўцы 21 мая, у дзень нябеснага заступніка тамашняй царкоўкі — Іаана Багаслова. Вернікаў сабралася пад трыццаць; прыехалі яны на легкавушках, на веласіпедах, на мотаролеры — пакаленне сталага ўзросту. Тое пакаленне, якога блізкія пакояцца на тамашніх могілках. А могілкі тыя невялічкія — усяго шаснаццаць намагільнікаў. І толькі адзін з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF