Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Двойчы развітваліся з Зачарлянамі

Сяргей ЧЫГРЫН

У сям’і Вячаслава Калодкі з Дзятлава захоўваецца акт-накладной ад 3 красавіка 1946 года, які быў выдадзены яго бацьку Калодку Уладзіміру Сямёнавічу з вёскі Зачарляны ў тым, што ён здаў наступныя сельскагаспадарчыя прадукты для атрымання такіх у БССР па месцы пасялення. Колькі і чаго пакінуў на радзіме спадар Калодка, цяжка ўжо прачытаць, таму што чарніла выцвіла і лічбаў амаль не відаць. Але ў надрукаваным акце ёсць жыта, пшаніца, сланечнік, насенне траў, бульба, капуста, сена і карова. Трохі бачна, што гаспадар здаў сена, бульбу, авёс замест жыта і больш нічога.

У Калодкі Уладзіміра Сямёнавіча было яшчэ тры браты — Мікалай, Іосіф і Іван. Усе яны нарадзіліся ў Зачарлянах. Уладзімір нарадзіўся ў 1914 годзе. Служыў у Войску Польскім. А аднойчы ён пазнаёміўся з прыгожай дзяўчынай Лідай з вёскі Фасты. Пажаніліся і, маючы вялікую прыватную гаспадарку, шчасліва жылі ў Зачарлянах. Але іх шчасце было нядоўгім, бо пачалася Другая сусветная вайна. І летам 1941 года на Беласточчыну прыйшлі немцы. А праз год маладую пару Уладзіміра і Лідзію Калодкаў з маленькім сынам Юркам і цяжарнай Лідай немцы адпраўляюць на прымусовую працу ў Германію. Іх прывезлі да баўэра Ляндэра ў вёску Дэксанда раён Шлосберг (цяпер Дабравольск Калінінградскай вобласці РФ). Гэта было першае сумнае развітанне з роднымі Зачарлянамі.

Пасля заканчэння вайны, Калодкі вырашылі вярнуцца на Бацькаўшчыну. Пры апытанні 7 красавіка 1945 года на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF