Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Прытуліся да бярозы!

Міра ЛУКША

Дрэнна сябе адчуваеш, не хапае табе энергіі, складаецца ў цябе ўражанне, што тваё цела працуе на павольнай хуткасці? Абдымі дрэва. Іх лячэбнае ўздзеянне на арганізм чалавека пацвярджаецца навуковымі даследаваннямі. Знаходзячыся ў прысутнасці дрэў і кустоў, стымулюеш свой арганізм да самавылечвання.

Рэчывы, якія змяшчаюцца ў лісці, кветках і кары многіх дрэў, валодаюць бактэрыцыднымі, болесуцішальнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Сокі і алеі паляпшаюць самаадчуванне і дадаюць сілу. Больш за тое, дрэвы іанізуюць негатыўна, нармалізуючы артэрыяльны ціск, паскараючы абмен рэчывамі і расслабляючы нервовую сістэму. Дэфіцыт адмоўных іонаў пагражае асабліва жыхарам буйных гарадоў і людзям, якія працуюць у закрытых памяшканнях без раслін. Гэта выклікана сярод іншых камп’ютарамі, тэлевізарамі, выхлапнымі газамі і цыгарэтным дымам.

Гаючы эфект дрэў мае сваю навуковую назву — сільватэрапія, альбо дрэватэрапія. Гэты метад таксама выкарыстоўваецца для рэабілітацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Прытульванне дрэва спрыяе больш хуткаму навучанню, лепшай памяці, паляпшае настрой і дадае энергіі. Самым эфектыўным дрэвам для чалавека з’яўляецца бяроза, а таксама ліпа і хвоя. Калі хочаш пераканаць сябе ў станоўчых эфектах лячэбнай тэрапіі, адпраўся на шпацыр па лесе. Паспрабуй абняць дрэва і абгарнуць яго нагамі. Дакрананне, пагладжванне і абдымкі садзейнічаюць вяртанню раўнавагі і першыя вынікі адчуеш ужо на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF