Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Ваеннае тулянне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Ян КАВАЛЬСКІ з Кашалёў, народжаны 20 мая 1925 года ў ШчытахДзенцялове, амаль цэлую вайну правёў здалёк ад роднага дома. Калі вярнуўся з фронту, дом стаяў, але з бацькамі і сястрою пабачыўся толькі пасля 15 гадоў у Беларусі.

Вось яго ўспамін, запісаны летам 2006 года:

Як пасля рускіх прыйшоў у Шчыты немец, то адразу сталі вывозіць на прымусовыя работы. Найперш бралі быццам старэйшых, якія вярнуліся з Данбаса, заагітаваныя туды заробкамі ў савецкіх шахтах.

Мяне вызначыў солтыс заміж сваёй дачкі. Спачатку трымалі нас тры дні ў Бельску, у агромным хляве на нейкім панадворку. А пасля завезлі ў Ангербург (Вэнгажэва). Там праз тры дні капалі бульбу ў нямецкіх гаспадароў. Мой гаспадар Дрэслер быў ужо пажылым чалавекам. Жыў з дзвюма дочкамі і адным сынам — „вар’ятам”; другі сын быў у войску, загінуў пасля каля Сувалкаў. Малодшы брат майго гаспадара валодаў стогектаровым маёнткам на Украіне. Некалькі разоў прыязджаў і расказваў, якая на Украіне добрая зямля. Пасля, калі наступаў фронт, больш ста кіламетраў уцякаў пяшком.

На работах разам са мною быў адзін паляк з захаду і дзяўчына з Аўгустава. Працавалі мы там аж да 20 снежня 1944 года. Перад фронтам немцы пачалі выязджаць, пакідалі дабытак, але нас забралі з сабою.

Даехалі да нейкай мясцовасці, дзе ўспыхнула паніка, выкліканая пагалоскай, што наваколле акружаюць саветы. З’ехалі з дарогі, пад касцёл, дзе паднерваваныя вайскоўцы палілі нейкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF