Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Калі вучні хочуць прымаць удзел у занятках, удзельнічаюць у конкурсах, тады няма ніякіх складанясцей, адно сэрца радуецца

Ганна КАНДРАЦЮК

Ліля Тарасевіч — дырэктар ПШ у Нараўцы. Першую адукацыю здабыла ў Семяноўцы, далей паступіла ў Гайнаўскі белліцэй і закончыла беларускую і рускую філалогіі на Варшаўскім універсітэце. З 1991 года стала працаваць настаўніцай беларускай мовы ў Семяноўцы, пяць гадоў кіравала гэтай школай, а пасля стала намеснікам дырэктара Комплексу школ у Нараўцы. З 2018 года працуе дырэктарам ПШ у Нараўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Я не думала, што буду настаўніцай беларускай мовы. Мову я заўсёды любіла, вывучала яе ў пачатковай школе, пасля ў ліцэі і калі трэба было выбраць вышэйшую ўстанову, то падумала: „А чаму мне не вучыць дзяцей беларускай мове?” Я заўсёды хацела вучыцца ў вялікім горадзе. Для мяне, вясковай дзяўчыны, гэта была вялікая мара. Таму я паступіла на беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, а пасля заканчэння навукі стала настаўніцай беларускай мовы ў Семяноўцы.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Для мяне кожны настаўнік беларускай мовы — ідэал. Я думаю, усе яны адданыя сваёй працы, робяць усё, каб прыцягнуць вучняў на свае ўрокі. Вельмі добра ўспамінаю настаўніцу з пачатковай школы Марыю Стоцкую, якая вучыла пісаць першыя літары і чытаць «Буквар».

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF