Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Без майскага цяпла

Яўген ВАПА

Можа і абрыдне нашым чытачам ізноў у гэтым месцы чытаць пра цывілізацыйную, камунікацыйную пустыню Гайнаўкі і яе наваколля. Ну, але чалавека проста бяруць не толькі нервы, але і злосць на ўсіх самаўрадавых уладароў, якім звычайна да лямпачкі поўная адсутнасць суботне-нядзельнага транспарту з гэтай мясцовасці ў беластоцкім напрамку. Ні прыехаць, ні ад’ехаць. Каранавірус каранавірусам, але гайнаўскія бургамістр і стараста не павінны спаць у шапку, а толькі старацца дамовіцца з камунікацыйнымі фірмамі. Гэта ж іхні абавязак развязваць грамадскія праблемы сваіх жыхароў, а не нейкая ласка. Але тут выразна відаць разыходжанне паміж пабачаным, а абяцаным у час выбараў. У пералёце дзесьці я пачуў, што ваяводская ўправа ізноў аб’яўляе конкурс на дафінансаванне аўтобусных маршрутаў да выключаных у камунікацыйным плане мясцовасцей. Неўзабаве даведаемся, ці ў гайнаўскіх чыноўнікаў хопіць сіл і ўяўлення, каб заняцца гэтай справай. Аднак сумняваюся, бо ў выказваннях шафёраў і пасажыраў рэйсавага аўтобуса прыватнай фірмы ў пятніцу ў адрас кіраўніцтва горада і павета не плылі словы ўдзячнасці. А тлумачэнне, што няма грошай, не зусім да канца абгрунтаванае. Але сённяшні фельетон меў быць пра цяпло і прыроду, таму прабачце за ўступ, які наспеў ад гневу пасля нядзельнага вечаровага вяртання ў Беласток, дзякуючы дапамозе знаёмых. Мінае месяц май, а мы майскага цяпла проста пакуль зусім не пачулі. Рамантычная, паэтычныя лірыка майскай прыгажосці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF