Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Бывай, да заўтра

Міраслаў ГРЫКА

Я доўга недаацэньваў нахабную прысутнасць Эгона Паскудніка ў маім жыцці. Вось так я назваў сваё эгаістычнае і, такім чынам, брыдкае альтэр-эга. Я думаю, што ўсе людзі маюць альбо будуць мець справу з ім, як бы яны ні называлі яго. Я не сумняваюся, што Аляксандр Лукашэнка і Яраслаў Качынскі змагаюцца з ім; і праславуты Сашка Быкаў і Янэк Кавальскі, незалежна ад таго, што яны робяць штодня, і не буду згадваць пра іх жонак, што патрабуе акцэнту, бо я прыхільнік гендэрнай роўнасці, нават у такім агідным кантэксце, як постаць Эгона Паскудніка ў яго жаночым увасабленні. Акрамя таго, парадыгма гендэрнай роўнасці выклікае шмат спрэчак з нагоды нядаўніх навуковых адкрыццяў, паводле якіх налічваецца да пяці чалавечых полаў, а па некаторых нават сем. Ці я прыхільнік роўнасці, магчыма, усіх сямі полаў? А што пра мутацыі Эгона, прыпісаныя ім?

Што тычыцца Эгона Паскудніка, ён, несумненна, нараджаецца і выспявае ў цені нашага несвядомага, у самай унутранай частцы чалавека — у невядомасці. Толькі што невядомае паступова становіцца вядомым, як і прысутнасць Эгона Паскудніка, які дзейнічае ў кожным чалавеку, адкрыццё якога можа давесці да галаўнога болю. Таму што лішак — гэта лішак. Гэтак жа, як і лішні секс у нашым традыцыйна двухполым жыцці. Хаця я ўспомніў шакіруючую інфармацыю, што на Зямлі існуе істотка, колькасць полў якой дасягае 136... Фактычна, ён існуе. І прама ў нас. Спачатку мы яго не заўважаем, таму што ён не турбуе нас, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF