Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Выбарчыя інтрыгі

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь чарговы раз увайшла ў перыяд выбарчай гонкі, або гону. Не ведаю як больш правільна. Бо калі гаворыш, што выбіраць будуць прэзідэнта краіны, то сапраўды хочацца зрабіць сур’ёзны выраз. Але ўжо на слове „выбіраць” чамусьці ў большасці людзей з’яўляецца ўсмешка. Не даходзіць размова нават да таго, каго там будуць выбіраць.

Зрэшты, лепей па парадку. За прэзідэнцкае крэсла гэтым разам сталі змагацца больш пяці дзясяткаў чалавек. Ніколі не думаў, што так многа людзей мяркуюць, што яны здольны кіраваць цэлай краінай. Але, хіба што, паглядзеўшы як гэтай краінай кіруюць ужо не адно дзесяцігоддзе, у вялікай колькасці людзей натуральна з’яўляецца перакананне, што так кіраваць можа кожны. Ну, адпаведна, і яны напэўна змогуць.

І вось ужо пяцьдзясят пяць чалавек падалі на рэгістрацыю свае ініцыятыўныя групы. І гэта не ўсе, што хацелі. Нехта за кратамі быў і адтуль не дацягнуўся да Цэнтральнай выбарчай камісіі, нехта не хацеў патрапіць за краты і таму не рызыкнуў з той камісіяй звязвацца. Усё адно рэкорд. Такой колькасці прэтэндэнтаў нават на спадчыну мільянера не заўсёды знаходзіцца. Дык там хоць спадчына ў мільёны. А тут пераможцу дастануцца адны дзяржаўныя пазыкі. Але ўсё адно ахвотных як блох у шалёнага сабакі.

Здавалася, што дзеючая ўлада акурат баіцца адваротнага. Баіцца, што ніхто не падасць дакументаў і пакіне яе на выбарах у ганаровай адзіноце самую з сабой. Таму яна, улада, заўсёды рыхтавала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF