Ніва № 22 (3342), 31 мая 2020 г.

Чым сябе абагрэеш?

Аляксей МАРОЗ

Эксперты паведамляюць, што на змену клімату мела ўздзеянне дзейнасць чалавека, у першую чаргу асоб, якія вырашалі аб вялікіх інвестыцыях. У плане стрымлівання пацяплення Зямлі і яго адмоўнай паслядоўнасці найбольш могуць зрабіць цяпер урады самых развітых дзяржаў свету і кіраўніцтва самых буйных міжнародных карпарацый, якія займаюцца гаспадарчай дзейнасцю. Улады Еўрасаюза абавязваюць свае краіны абмяжоўваць выкарыстанне каменнага вугалю ў прамысловасці, паколькі падчас яго спальвання выдзяляецца вуглякіслы газ і моцна забруджваецца атмасфера. Патрабуюць таксама прымяняць штораз новыя тэхналогіі пры канструяванні новых мадэлей аўтамабіляў, аўтобусаў і грузавога транспарту дзеля памяншэння забруджвання асяроддзя выхлапнымі газамі. Апошнім часам перспектыўнымі становяцца аўтамабілі з электрычнымі рухавікамі. Прапаноўваецца абмежаванне ў прамысловасці і ў бытавой сферы выкарыстання электраэнергіі і цеплавой энергіі, традыцыйная вытворчасць якіх выклікае адмоўнае ўздзеянне на клімат і прычыняецца да яго пацяплення. Ва ўсіх краінах Еўрасаюза вылучаюцца вялікія фінансавыя сродкі на даплаты да будовы ветравых і сонечных электраўстановак, а таксама гідраэлектрастанцый. Рэзультатам адмоўных змен у клімаце з’яўляецца засуха, але таксама буры і таму штораз больш жыхароў Еўрасаюза, у тым ліку і нашай краіны, падтрымлівае экалагічныя электраўстаноўкі, каб стрымаць адмоўныя змены.

Кліматычныя змены на нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF