Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

Лён

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Мая першая „сур’ёзная” праца была на калгасным полі ў Міхнаўцы — восенню 1953 або 1954 года. Вучняў, бадай усіх класаў, са школ у Ляўкове і Лешуках прызвалі на дапамогу тадышнім пачынаючым калгаснікам рваць лён. А вучні, нават наймалодшыя, не былі ў той час навічкамі ў сельскагаспадарчых работах, у тым ліку і пры ўборцы лёну. Лён рос тады на палетках у кожнай гаспадарцы і дзеці змалку знаёміліся з гэтай асабліва важнай раслінай...

Лён суправаджаў людзей з незапамятных часоў. Ужо Біблія ў сваёй другой кнізе „Выхад” згадвае пра яго. Сёмай плягай, якую спаслаў Бог на фараонаву дзяржаву, быў град: „Лён і ячмень былі пабіты, таму што ячмень выкаласіўся, а лён выпускаў пупышкі. А пшаніца не пабіта, бо спела пазней...”. Шмат пра яго і ў іншых месцах Пісання. Бо лён здаўна разводзілі па ўсім Блізкім Усходзе, у тым ліку ў дэльце Ніла, у Палесціне, у Малой Азіі. З лёну ткалі аблачэнні святарам. У лён загортвалі муміі фараонаў...

Ільняныя вырабы нясуць і сакральную нагрузку, для прыкладу культавы ў беларусаў ручнік. Янка Крук: „Ручнік — спадарожнік чалавека не толькі ў важных святочных падзеях, але і ў штодзённых жыццёвых турботах. Для таго, каб смела зірнуць на сонца, чалавек перш-наперш змываў сон — тонкае покрыва начнога палёту ў абсягі вечнасці — і лашчыў твар ручніком-уціральнікам. Перш чым сесці за стол, трэба было падзякаваць Богу за дараванае жыццё і долю. Позірк чалавека быў скіраваны ў чырвоны кут, а там, пад столлю, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF