Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

На радзіму пусціць не хацелі

Міхал МІНЦЭВІЧ

На тэму Другой сусветнай вайны напісана даволі многа. Тэмай менш заўважнай астаецца сам канец вайны і лёс жыхароў Усходняй Польшчы, якія спачатку былі прымусовымі работнікамі ў Германіі, а пасля былі забраны ў Чырвоную Армію. Бралі ўсіх — праваслаўных, католікаў ды жанчын. Канец Другой сусветнай вайны прызваным у Чырвоную Армію ды таксама цывільным не абазначаў выхаду на свабоду і вяртання ў родны сямейны дом. Пастараюся коратка прыблізіць тэму на аснове запісаных мною фрагментаў успамінаў.

* * *

Мікалай МУРАЎКА (19.12.1924-05.06.1999) з Крывятыч у 1941 годзе, калі прыйшлі немцы, трапіў на прымусовыя работы ў Прусію, у Іаганесбург (сёння Піш). 19 верасня 1944 года, калі разам з іншымі рабочымі капаў акопы каля Каўнаса, вызвалілі саветы. Адразу адправілі на зборны пункт, а 17 верасня выслалі на фронт. Браў Кольна, а ў Торуні быў паранены гранатнымі асколкамі ў абедзве нагі. Шэсць дзён змагаўся за Гданьск і ў час гарматнага абстрэлу быў моцна паранены ў спіну. Пасля шпіталя стан здароўя не дазваляў адправіць яго ў „стралковую службу” і прызначылі яго ў „камандзіроўкі” — ездзіў з рознымі даручэннямі ў Казань, Свярдлоўск і іншыя гарады. 11 снежня 1945 года Мікалая Мураўку дэмабілізавалі, але загадалі шукаць сям’ю ў... Савецкім Саюзе. Нармальна вярнуцца на бацькаўшчыну ў Польшчу не мог. Вось як успамінаў мне ў 1998 годзе:

— На пропуску было пазначана, што адпраўляюся ў Беласток. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF