Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

«Пра Варшаўскую бітву ўсе ведаюць, але бітва на Нёмане не менш важная» — лічыць сябра Таварыства імя герояў Сакольскай зямлі Кшыштаф Ошэр.

Уршуля ШУБЗДА

— На пачатку хачу павіншаваць ганаровага вылучэння Бронзавым крыжам заслугі ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

— Я крыху быў здзіўлены, бо таго не робіцца дзеля вылучэння. Адзнакі проста прыходзяць. Адзнакі — гэта вылучэнне за сукупнасць дзейнасці і прызнаюць іх людзі, якія сочаць за нашай працай.

— Тваю дацанілі. Ты атрымаў Крыж па прапанове падляшскага ваяводы Багдана Пашкоўскага?

— Так, заяву на ўзнагароду падаў ваявода па прапанове Групы Усход, з якой супрацоўнічае Таварыства імя герояў Сакольскай зямлі. Сябры з Групы Усход дайшлі да высновы, што дзейнасць, якую вядуць яны і асобы, якія з імі супрацоўнічаюць, дзейнічаюць у карысць нашай гістарычна-культурнай спадчыны.

— Таварыства імя герояў Сакольскай зямлі — так гучыць поўная назва таварыства, у якім дзейнічаеш спачатку, з 2012 года. Ці жыхары Сакольшчыны, і не толькі, усведамляюць сабе факт, што так шмат маем герояў?

— Спачатку гэта быў гістарычны клуб імя капітана Францішка Потыралы, але перамянілі клуб у Таварыства, каб можна было атрымліваць сродкі на шырэйшую дзейнасць. Не хочам нікога стыгматызаваць, не хочам засяродзіцца на нейкай адной групе. Мы памятаем усю нашу гісторыю і тых усіх, якія дзейнічалі ў карысць нашай супольнасці і паўплывалі на гэта, што жывём у такой краіне, якую маем зараз. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF