Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

«Вакацыі ў Доме Маці»

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

У краіне ўсё часцей і часцей чуецца, што турызм «не ажыве» падчас сёлетніх канікул. Да сёння існуюць строгія абмежаванні. Дзейнічае шэраг забарон і распараджэнняў, у тым ліку датычных памежнага кантролю. Ёсць пазначаны памежныя пераходы, дзе можна іх перасякаць і асобы, якія могуць іх перасякаць. Як правіла, усе асобы, якія прыязджаюць у Польшчу, павінны падпарадкоўвацца абавязковаму 14-дзённаму каранціну дома. Падчас памежнай праверкі кожны падарожнік абавязаны ўказаць адрас, дзе ён будзе пад каранцінам. Падобныя ці нават больш жорсткія прынцыпы абавязваюць у іншых краінах. Гэта адназначна перашкаджае турызму. Немалаважным з’яўляецца і страх захварэць пры прыняцці рашэння аб выездзе. А як выглядае медыцынская дапамога ў Польшчы?

Усё часцей чуецца таксама ў сродках масавай інфармацыі і ў размовах з сябрамі, што сёлета яны выбіраюць Польшчу на канікулы — малыя цэнтры далёка ад вялікіх груп людзей. Розныя віды ўчасткаў, дач і катэджаў карыстаюцца вялікім попытам.

У 19-м нумары часопіса «Tygodnik Powszechny» ад 10 мая 2020 года я з цікаўнасцю прачытаў артыкул Міхала Савінскага пад загалоўкам «Дом і свет». Піша ён там м.інш.: Не трэба ехаць далёка — лакальнасць цяпер у цане, і ў бліжэйшыя месяцы і гады яе цана абавязкова павялічыцца. Вось чаму варта паглядзець вакол сябе, трохі пагрэбціся і пачытаць крыху — сапраўдныя цуды толькі чакаюць, каб іх адкрыць.

Думаю, гэта тычыцца і нашага рэгіёна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF