Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

Палохае і наклікае стому тое, калі нехта знаёмы кажа: мая ўнучка не вывучае беларускай мовы, бо яна ёй непатрэбная. Трагедыя!

Ганна КАНДРАЦЮК

Анна Лаеўская (з дому Далінская) нарадзілася 6 студзеня 1961 года ў Гайнаўцы, пачатковую адукацыю атрымала ў роднай вёсцы — Старым Корніне. Закончыла Гайнаўскі белліцэй і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. У 1986 годзе (у месяцы маі) выйшла замуж за Янку Лаеўскага, затым пасля заканчэння вучобы вярнулася на Гайнаўшчыну, ды з верасня 1986 года пачала працаваць настаўніцай беларускай мовы ў Чыжах. У 1991 годзе закончыла яшчэ польскую філалогію ў Седльцах. Ужо 34 гады нязменна працуе ў Чыжах настаўніцай беларускай і польскай моў. Жыве з мужам у Гайнаўцы. У спадарства Лаеўскіх ужо двое ўнукаў.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Гэта была мая мара з дзяцінства. Пасля заканчэння пачатковай школы ў Старым Корніне я паступіла ў Гайнаўскі белліцэй, а потым на беларускую філалогію ў Варшаве. Я вельмі люблю сваю прафесію, рада што споўніліся мае мары ды столькі гадоў навучаю дзяцей беларускай мове.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Ідэалам настаўніка беларускай мовы для мяне з’яўляецца Іаланта Грыгарук. Гэта настаўнік з вялікімі ведамі, інтэлігентнасцю, вельмі аддадзены сваёй працы і роднай старонцы. Яе вельмі цаню і як настаўніка, і як чалавека.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF