Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

Засуха на чарназёме

Яўген ВАПА

Як не каранавірус, то холад, засуха і няўпэўненасць у будучым плёне ў гаспадарцы. Не ідзе тут размова толькі пра нашы, прыхатнія загоны ці сады, але вялікія арэалы лугоў і збожжавых пасеваў, якія гарантуюць харчовую бяспеку дзяржавам, ці кантынентам. Усё па прычыне структурнай нястачы вады ўжо ў самой зямлі ў нашай частцы Еўропы. Паколькі Польшча, Беларусь, Украіна гэта краіны, якія ўмоўна завуцца малаком і збожжам плывучымі, то без гэтай часткі сваёй гаспадаркі прывід збяднення можа вокамгненна ўспыхнуць рэальнасцю. Вырашыў я пацікавіцца, а што там дзеецца ва Украіне, паколькі апошнімі гадамі на сусветным рынку становіцца яна адным з важнейшых экспарцёраў збожжа. У бюджэце краіны на долю сельскагаспадарчага сектара прыпадае аж 44 адсоткі прыбытку ад экспарту. У гэтым годзе эксперты сцвярджаюць, што ў сувязі з засухай дасягнуць такіх паказчыкаў будзе немагчыма. Прыняты ўжо пры прэзідэнце Уладзіміры Зяленскім новы закон аб уласнасці зямлі ставіць новыя выклікі і супярэчнасці на багатай чарназёмам Украіне. З 2021 года рынак зямлі мае там быць адкрытым для свабоднага тавараабароту. Што гэта можа абазначаць на практыцы для такой неверагодна даступнай для прыватызацыі жыццядайнай зямлі, аж страх падумаць. Змаганне за зямлю на Украіне — выклік для ўкраінскіх алігархаў і міжнародных карпарацый, якія будуць імкнуцца хутка абысці законы, каб стаць уладальнікамі латыфундый. Але гэта яшчэ адна вялікая, украінская загваздка. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF