Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

Дамо сабе рады!

Міраслаў ГРЫКА

Колькасць кандыдатаў, якія падалі заяўку на рэгістрацыю сваіх выбарчых камітэтаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, стала рэкорднай. Гэта 55 чалавек! У параўнанні з Польшчай, якая таксама рыхтуецца абраць прэзідэнта, гэта амаль на парадак больш. Ці ў беларусаў вочы шырэй расплюшчыліся, чым у палякаў? Я пытаюся, а чаму польскае грамадства не выкарыстае развіты беларускі варыянт у сябе, паставіўшы 10 000 кандыдатаў? І чаму б усе грамадзяне, здольныя згодна з правам вылучыцца кандыдатам, не павінны заявіцца да прэзідэнцкіх выбараў — ці гэта парушала б прынцыпы дэмакратыі? Канешне, не. Тым больш, што кожны з іх мае сваё бачанне ўлады, лепшых улад, найбольш справядлівага пагаднення з грамадствам на аснове сваіх, абгрунтаваных дэкларацый аб выбарах. Нават той сярэднестатыстычны недурны чалавек з Беластока, які аднойчы з нецярпеннем перабіраў нагамі, каб балатавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшча, прыдумаў цалкам разумны электаральны лозунг: «Справа ў тым, каб было добра!» Таму мой пастулат, каб грамадзяне Беларусі ці Польшчы масава звярталіся на пасаду прэзідэнта, не такі пусты. Ні Аляксандр Лукашэнка, ні Анджэй Дуда, ні хто-небудзь з зарэгістраваных кандыдатаў не больш спецыяльны, асабліва заслугоўваючы і геніяльны, чым гэты чалавек з Беластока. На практыцы, аднак, не кожны выбаршчык можа быць абраны — хаця тэарэтычна, чаму б і не ?! Падобным чынам, тэарэтычна любы выбаршчык можа стаяць за голас усіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF