Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

Хто пойдзе „да канца”?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Адвыклі мы тут, у Беларусі, зусім ад выбараў, здзічэлі, засумавалі па магчымасці нешта перамяніць. І з рознай ступенню зайздрасці глядзім у бок суседзяў — паўночных, паўднёвых, заходніх. Праўда, не заўсёды ад тых перамен у сумежных дзяржавах пазітыўныя ўражанні і адчуванні, а ўсё роўна зайздросцім. Такі вось парадокс. Толькі ўсходнім суседзям не зайздросцім — там права выбару няма яшчэ з часу Івана Жахлівага, там ужо пяць стагоддзяў без істотных перамен.

2020 год з яго пандэміяй COVID-19 паламаў сцэнарыі розным палітычным кампаніям у свеце. Вось і ў Польшчы незразумела калі і як пройдуць чарговыя прэзідэнцкія выбары, якія меліся прайсці ў траўні. У асаблівых умовах напэўна пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Амерыцы. У Ізраілі ў выніку палітычных дыскусій і баталій больш года ўзгаднялі прызначэнне ўрада. Вось як ускладняюць дэмакратычныя механізмы, а таксама новыя рэаліі жыццё народаў.

І толькі ў Беларусі ўсё прадказальна і вызначана загадзя. Як сказаў бы адзін кінагерой, па простасці гэта нагадвае антычнасць. Праходзяць чатыры ці пяць гадоў і на авансцэну выходзіць вечная служыцельніца палітычнай Мельпамены Лідзія Ярмошына. Яна абвяшчае чарговыя „вырабы” з загадзя вызначаным сцэнарыем і нязменным пераможцам. Пасля гэтага на арэне з’яўляецца група акцёраў і ўяўных „гладыятараў”, якія заяўляюць, што пойдуць калідорамі гэтага тэатральнага Калізея „да канца”. Цікава, ці задумваюцца яны, што ісці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF