Ніва № 21 (3341), 24 мая 2020 г.

Сохне Белавежская пушча

Аляксей МАРОЗ

Кліматычныя змены, выкліканы перш за ўсё ўмяшаннем людзей у прыроду, прычыняюцца да засухі. Выпрамленне ракі Нараўкі і астатніх пушчанскіх рэчак і меліярацыйныя працы ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі, якія праводзіліся ў галоўным з пяцідзясятых па сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя давялі да паніжэння ўзроўню вады ў пушчанскім лесе. Па гэтай прычыне моцна паслабела здольнасць абароны дрэў, асабліва елак, перад шкоднікамі. Зараз у пушчы можна пабачыць многа засохлых елак, якія нішчаць караеды. Іх высякаюць перш за ўсё пры дарогах і пушчанскіх сцежках, каб не стваралі небяспекі людзям. Амаль бясснежная зіма з высокай сярэдняй тэмпературай і вельмі сухая вясна адмоўна ўздзейнічаюць на пушчанскі лес, які вельмі хутка сохне на вачах мясцовага насельніцтва. Засуху адчуваюць усе віды пушчанскіх дрэў і расліннасць. Не адмянілі яе невялікія ападкі дажджу ў пачатку мая. Такая абстаноўка пагражае пажарамі ў лясах. Успыхвалі яны ў гэтым годзе па абодвух баках польска-беларускай мяжы, якая вузкай паласой раздзяляе Белавежскую пушчу. Пажарнікі Гайнаўскага павета тушылі таксама пажары на лугах у пушчы і яе наваколлі, якія маглі б прычыніцца да пажару пушчанскага комплексу.

Дзяржаўныя лясы і Белавежскі нацыянальны парк на польскім баку і Нацыянальны парк «Белавежская пушча» на беларускім плануюць сумесныя інвестыцыі з мэтай паляпшэння гідралагічных умоў неабходных для росту пушчанскай расліннасці. Плануюцца работы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF