Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Цуд у Супраслі: — Маці Божая не дапускае сюды заразы!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Цэлы свет заражаны каранавірусам, людзі як мухі мруць, а ў нас... — Марыя шукае адпаведнага слоўца, — u nas jak u Pana Boga za piecem... Чатыры асобы адно памерлі. Маці Божая ахінае сваім амафорам Падляшша, не дапускае сюды заразы. Яна ж бачыць, што людзі тут добрыя, мірныя, праваслаўныя...

Марыя, беластачанка ў гадах, прыехала на цуд з нявесткай і ўнукамі.

— Я ўжо каторы раз тут, — кажа жанчына, — прыеду, пакланюся Іконе, падыду да міравання і я быццам адноўлена. Грэе штось сэрца, на душы супакой. Міне два-тры дні, зноў сюды цягне, так хочацца, што на крылах бы ляцела... Дзеці ў мяне як дзеці, пасадзяць у машыну і зноў вязуць у Супрасль. Раз паліцыя затрымала, пытае: з якой мэтай падарожнічаем? То мы схітрылі, кажам: да самотнай сваячкі-інвалідкі едзем, яду і лекі трэба даставіць. Назвалі імя і адрас старэчы, бо гэта мая сяброўка адрас адной бабулі падказала. Праўда, у манастыр тады не заязджалі, пастаялі на стаянцы ў цэнтры, многа тады паліцыі круцілася, правярала ўсіх з беластоцкімі нумарамі, штрафавалі тых, што на цуд з’ехаліся...

— А вы прыязджаеце з нейкай хваробай, сямейнай праблемай? — стаўлю асабістае пытанне.

— Я то за цэлы свет малюся, — чую ў адказ, — і за нашы ўлады, каб паразумнелі і дагаварыліся ў справе выбараў. Каб крызіс не даканаў нашых дзяцей і каб усё вярнулася да нармальнасці.

Паломніца Анна з Беластока таксама не першы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF