Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Кара

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прызнаюся, што сёлета праваліў я экзамен па грамадзянскай граматнасці і на заклік сядзець дома баязліва прыхаваўся ў тыя дамашнія акопы. Па ўсім шырокім свеце шнарыць пагроза пандэміі, розныя ўлады ўводзяць розныя абмежаванні ў побыт сваіх грамадзян. У нашай Польшчы адбываецца гэта даволі аператыўна, з патрабаваннем дысцыплінаванасці. Туды не наведвацца, сюды не наведвацца — сядзець дома трэба. Дазволена наведваць крамы. Да дзяржаўнага Вялікадня забароны агучваліся даволі гучна, а пазней быццам крышку цішэй. Ну, але ёсць народная мудрасць, што ў ціхім балоце чэрці водзяцца, таму ў такі момант суцішэння трэба абвастрыць насцярожанасць...

Пасля дзяржаўнага Вялікадня наступіў тутэйшы Вялікі тыдзень — перад тутэйшым Вялікаднем. А ў тым тыдні субота, у якую па традыцыі асвячаецца хлеб наш надзённы і крыху да хлеба. Паколькі абмежаванні ахоплівалі і месцы рэлігійнага культу, то надумалася мне не шчыраваць у царкву, саступаючы ў ёй месца больш за мяне патрабуючым. Можна ж саматужна ў сваіх чатырох сценах пакарыстацца свянцонаю вадою.

Пакуль што да чаго, падаўся я ў краму, а вяртаючыся пабачыў чалавека ідучага з царквы з адмыслова прыбраны кошычкам. Спытаў я ў яго, ці шмат людзей мітусіцца ў царкве, а ён мне адказаў, што тры асобы было разам з ім; гадзіна была адзінаццатая дня. Калі так нешматлюдна, то і я надумаўся патрымацца традыцыі і пасвянціць сваё згодна з прынятым рытуалам, значыць, у царкве.

Выбраўся я а першай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF