Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Пчолы, нашы карміцелькі (2)

Міра ЛУКША

Калі б яны прапалі, людзям засталіся б для выжывання толькі чатыры гады, — сказаў амаль 70 гадоў таму Альберт Эйнштэйн. Калі не будзе пчол, ніхто не апыліць раслін. Калі не будзе раслін, людзі і жывёлы стануць пакутаваць ад голаду. Гэтая простая залежнасць прымушае нас урэшце адкрыць вочы і ратаваць апыльваючых насякомых. Гаворка перш за ўсё аб дзіка жывучых пчолахсамотніцах, якія, хаця не збіраюць пылку на мёд, паціху і дарам апыльваюць каля 90% раслін.

Усынаві насякомае

Пра меданосных пчол дбаюць іх гаспадары. Калі яны не маюць даху над галавой, яны галодныя ці хворыя, мусяць даваць сабе рады самі. Людзі павіны ім дапамагаць, тым больш што ў Еўропе расце больш за 4 тысячы відаў раслін, якіх існаванне залежыць ад апыльвання дзіка жывучымі насякомымі. Яны менш пераборлівыя ад меданосных пчол, аблятаюць расліны, на якія іх шляхетныя сваячкі нават не глянуць. Меншыя, больш зграбныя ад іх, улезуць нават у цесныя келіхі кветак.

Тры гады таму Грынпіс першы рушыў з акцыяй «Усынаві пчалу». Віртуальна адаптавалі тысячы пчол, за кожную плацілі два злотых. Пабудавалі для іх больш за сто гасцініц. Такія сховы важныя, таму што пчолы могуць там пасяліць новыя сем’і. Цяпер штораз менш месца, дзе яны могуць апынуцца ў натуральных умовах. Паркі і агароды прыбіраюцца, збуцвелае голле і быльнёг вывозяць, шышкі грабуць разам з лісцем. Гладкія газоны і туі гэта прыемны для чалавека краявід, але для пчаліных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF