Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Пробны перапіс завершаны

Аляксей МАРОЗ

У 2021 годзе ў Польшчы мае адбыцца Усеагульны перапіс насельніцтва і кватэр. Папярэджаны ён быў пробным перапісам, які ў красавіку гэтага года быў праведзены, між іншым, у Дубіцкай гміне — адзінай гміне Падляшскага ваяводства. Прыняло ў ім удзел больш за 70% жыхароў гміны Дубічы-Царкоўныя, што аказалася адной з самых лепшых працэнтных явак з ліку ўсіх гмін, у якіх праводзіўся пробны перапіс. Войт Дубіцкай гміны Лявон Малашэўскі і іншыя мае суразмоўцы перад перапісам і ў час перапісу заяўлялі, што запішуцца беларусамі. Жыхарам Дубіцкай гміны трэба было яшчэ адказаць на пытанне, на якой мове размаўляюць дома. Пытанні тычыліся таксама месца жыхарства і жыллёвых умоў, адукацыі і выконванай прафесіі, працаздольнасці. Неабавязковымі да адказу былі пытанні пра веравызнанне і нефармальныя саюзы з іншымі асобамі.

У палове красавіка Гмінная ўправа ў Дубічах-Царкоўных была яшчэ зачынена, але ў Грабаўцы спаткаў я на панадворку мужчыну, з якім паразмаўляў я праз плот.

— У мяне няма інтэрнэту, таму я не прыняў удзелу ў перапісе ў электроннай форме. Ёсць мабільнік, то можа пазвоняць і папросяць адказаць на патрэбныя пытанні. Мой сябра з Грабаўца сказаў, што спісвала яго жанчына з Беластока, магчыма, што са статыстычнай установы. Спачатку сябра сказаў ёй, што няма ў яго якраз часу адказваць на пытанні. Аднак калі жанчына прыгразіла, што за адмову прыняць удзел у перапісе насельніцтва пагражае яму штраф, згадзіўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF