Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Кожны вучань, кожны ўрок, кожны праект — гэта асобныя, непаўторныя хвіліны

Ганна КАНДРАЦЮК

Эліза Казімерук (з дому Дудэль) нарадзілася 3 мая 1983 года. Закончыла Пачатковую школу ў Чаромсе-Вёсцы (класы 13) і Чаромсе-Станцыі (кл. 48). Далей вучылася ў Гайнаўскім белліцэі, пасля якога паступіла на факультэт усходнеславянскай філалогіі Універсітэта ў Беластоку. Восем гадоў займалася сямейнай гаспадарчай дзейнасцю, ды ад чатырох гадоў працуе настаўніцай беларускай мовы і лагапедам у Школьнадашкольным комплексе ў Чаромсе. Адзін год працавала таксама настаўніцай беларускай мовы ў Дубічах-Царкоўных. Жыве ў Чаромсе з мужам Андрэем і дзеткамі — Марысяй (13 гадоў) і Філіпам (6 гадоў). Яе жыццёвы дэвіз: «Ніколі не падаць духам і не здаваць сваіх пазіцыі, дбаць пра сваё развіццё і безупынна адукавацца». Эліза Казімерук зараз студэнтка спецыяльнай педагогікі. Яе хобі — падарожжы і кніжкі, а таксама свет жывёл — тых, што жывуць у гаспадарцы, як і тых хатніх, як іхняя котка Тося.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Калі я закончыла беларускую філалогію на Беластоцкім універсітэце, я не думала, што хутка пачну працаваць у школе. У мяне пачаўся праект «Сям’я». Але варта было чакаць дзевяць гадоў: калі на свет прыйшло двух «урвісаў», я атрымала прапанову працы ад спадарыні дырэктар школы ў Чаромсе. Вось ужо чатыры гады працую настаўніцай беларускай мовы і школьным лагапедам.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Ідэал — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF