Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Старасць не радасць

Яўген ВАПА

Падарожжы ў родныя мясціны і на такія ж самыя парафіяльныя могілкі нагадваюць яшчэ адну праўду пра наша жыццё і прамінанне. Часта ў жыцці дзецям і ўнукам прыходзіцца займацца больш пільна сваімі бацькамі і дзядулямі ў сувязі з усімі хваробамі, якія прычапіліся да іх арганізмаў. Вядома, тут сваю немалую ролю адыгрывае і старасць, з якой раней ці пазней прыходзіцца сябраваць кожнаму з нас. „Прычапілася і не хоча адчапіцца”, — добра памятаю са свайго дзяцінства такія выказванні сямейнікаў, калі хтосьці доўга хварэў. Узгадваю таксама і такія расказы, асабліва зімовымі вечарамі, ад якіх дрыжыкі беглі па ўсім маім целе, калі ішла гаворка пра выкінутых дзецьмі з родных дамоў сваіх знясіленых старэчаў. У мінулым, у час беспенсійнага дагадоўвання старыкоў, карміць і наглядаць за імі многім выдавалася патратай яды і часу. Літаратура і народныя казкі поўныя такіх гісторый. А прымаўка „старасць не радасць” — універсальная і вечная. Прыпамінаю таксама пачутыя „жарты”, калі сяляне пачалі атрымліваць свае невялікія пенсіі, што ў гаспадарцы больш прыбытковым з’яўляецца мець двое пенсіянераў, чымсьці гадаваць двух вепрукоў. Патрэба апекі, часта над паралізаванымі блізкімі, заўсёды патрабавала і патрабуе ангажаванасці ўсёй сям’і. Са свайго сямейнага досведу памятаю апеку над паралізаваным некалькі гадоў святой памяці дзедам Мікалаем, дзе кожнаму — ад дзяцей да дарослых — былі вызначаны гадзіны і абавязкі іхніх з ім заняткаў. Сваё значэнне ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF