Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

А куку?

Міраслаў ГРЫКА

Мая бабуля заўсёды рабіла мне жартачкі. Сардэчныя, не дакучлівы, ніколі непрыемныя ці злосныя. Калі я думаю пра іх сёння, я ведаю, што яны былі для гэтай стомленай, да косці прыбітай нягодамі жыцця жанчыны, суровай праявай самай высокай пяшчоты. Несумненна, жартачкі маёй бабулі пакінулі на мне незрыўны след. І тыя, якія я перажыў на сабе, і тыя, што з’яўляліся ў яе апавяданнях. Як у тым пра габрэя Езэкііля, балагула, сябра бацькоў, які папрасіў напіцца вады. Бабуля, тады падрастаўшая дзеўка, дала яму шклянку вады... свянцонай, цікаўная, ці, як казала антысеміцкая чутка, выскачыць з яе сапраўдны д’ябал. Ён не выскачыў. Езэкііль пакаштаваў смачную ваду і прыгожа падзякаваў дзяўчыне. Было ж да смеху, калі збянтэжаная бабуля прызналася ў сваёй «хітрасці», і Езэкііль, прыклаўшы пальцы да галавы, спачатку паказаў ім сапраўдныя рожкі д’ябла, а потым сказаў нешта недарэчна мудрае. «А куку!». Я думаю, што гэтая падзея стала для бабулі своеасаблівай ілюмінацыяй: каб прызнаць штосьці сапраўдным, спачатку трэба паказаць, што гэта не фальш. Ці гэта не парадаксальна гучыць?! Толькі тое, што праўда, якая не пацверджана гэтай кагнітыўнай логікай, на самой справе з’яўляецца толькі догмай, ілжывай ці сапраўднай. Проста гэта перакананне, якое маем альбо яго няма. Іншымі словамі, гэта не можа лічыцца ісцінным альбо ілжывым. Дзякуючы ўроку з Езэкіілем бабуля неяк выйшла з гэтага дагматычнага круга. І, я думаю, яна таксама паспрабавала адкрыць мне гэтыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF