Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Кантрабандыст у адпачынку

Віктар САЗОНАЎ

Яшчэ зусім нядаўна лічылася, што кантрабандыст гэта ледзьве не адзіная прафесія, якая не прадугледжвае законнага адпачынку. Што трэба кантрабандысту? Мяжа. Ёсць мяжа, ёсць работа. Які тут адпачынак?! Гэта як для селяніна пасяўная ці ўборачная. Ні дня без працы. Касі каса, пакуль раса...

Ну, а калі без жартаў, то сітуацыя выглядае дакладна так, як і з жартамі. Пакуль працуе мяжа, датуль працуе і беларускі так званы кантрабандыст. Чаму так званы? Ды таму, што ён, як і ўсё ў нас, не да канца сапраўдны. Сапраўднаму кантрабандысту няма перашкоды. Зачыненая мяжа, ці адчыненая, розніцы аніякай. Сабраўся і пайшоў упоперак. А вось большасць беларускіх кантрабандыстаў — людзі вельмі законапаслухмяныя, як і большасць беларусаў увогуле. Нацыянальная забава ёсць такая: закону трымацца. Таму як мяжу зачынілі з прычыны пандэміі, кантрабандысты перасталі яе парушаць. Таму што нельга.

Медалі за законапаслухмянасць ім, вядома ж, ніхто не дасць, ды і нічога не дасць. Ні гроша за згубленую працу кантрабандыст не атрымае. Зрэшты, так як і кожны іншы беларус, які заробкі згубіў у гэты цяжкі перыяд. А жыць то неяк трэба. Бо як зачынялі межы, то здавалася, што ненадоўга. І некаторыя нават узрадаваліся першаму ў жыцці адпачынку. Але адпачынак добры толькі тады, калі ёсць за што адпачываць. А беларускі кантрабандыст тым і адрозніваецца ад сапраўднага, што запасаў вялікіх не нажыў. І што цяпер?

Вось адзін мой знаёмы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF