Ніва № 20 (3340), 17 мая 2020 г.

Скарбы ў малой царкве

Уршуля ШУБЗДА

Самагруд — невялікая вёска з невялікай царкоўкай, але багатай гісторыяй і, як аказалася, абсталяваннем. У парафіі, якая зараз налічвае каля двух соцень прыхаджан, пры польска-беларускай мяжы знайшлі тры ўнікальныя іконы. Гэта іконы Збавіцеля Свету, Дванаццаці святаў ды Св. Прарока Ільі і Марыі Егіпцянкі. Магчыма, калі б не каранавірус, ніхто ніколі не адкрыў бы прыгажосці намоленых ікон, перад якімі мясцовыя пакланяліся стагоддзямі.

„А ты супакойся” — каранавірус прыгнаў на радзіму

У часы, калі падарожжа ў Рым ці Святую Зямлю займае толькі некалькі гадзін, людзі маюць магчымасць дакрануцца да месцаў, якія, прынамсі так магло б здавацца, узмацняюць дух. Перш за ўсё для маладога пакалення, якое ведае мовы, межы амаль не існуюць. У час „заваёвы свету” і фейсбука, дзе асоба, якая не ўмее зрабіць яечні, можа выкласці здымак, з якога відаць як захапляецца селядцом у труфелях і яго вытанчаным смакам, свае каштоўнасці берагуць пенсіянеры. За свае сціплыя грошы рамантуюць невялікія царкоўкі і касцёлы, сваімі ўжо крыху зношанымі жыццём галасамі, услаўляюць Бога, спяваючы ў малых парафіяльных харах.

Едучы са Слойкі ў бок Саколкі, направа можна павярнуць на Самагруд, а налева на Вярхлессе. Менавіта тут стаіць царква, якую пабудавалі з дзерава ўніяцкай царквы, якую пасля паўстання 1863-1864 гадоў разабралі ў Самагрудзе. Зараз яна атынкаваная дзякуючы клапатлівым прыхаджанам.

— Наш бацюшка вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF