Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Сакрэт мясцовай тапаніміі

Цім ПАВОДЗІН

Джэф Джонкінс з канадскага Royal Potatown University прыводзіць невядомае дагэтуль апісанне падарожжа арабскага вандроўніка Алі ібн-Бульбалі. Апісанне тое было знойдзена ў нядаўна прашуканых фондах універсітэта ў Саламанцы. Вандроўнік жыў недзе ў пачатках толькі што мінулага тысячагоддзя, змоладу адукаваўся ў Кордаве і дапытліва зведаў амаль увесь тады вядомы свет. Раней былі вядомы ягоныя дзённікі з падарожжаў па найбліжэйшай яму Іберыі, па недалёкай Афрыцы ды па марскіх і сухапутных шляхах Леванта. А вось абнародаваныя Джэфам Джонкінсам занатоўкі раскрываюць вытрымкі з невядомага дагэтуль сціпленькага апісання падарожжа ў сухапутную глыбінку Еўропы.

У Кракаў Алі дабраўся разам з купецкімі абозамі. У тую эпоху камерсантам і іншаму вандроўнаму народу прыходзілася ездзіць у шматлікіх калонах з рупліва сарганізаванай аховай ад ласых лёгкай здабычы разбойнікаў, якія цікавалі перш за ўсё на заблуканых аднаасобнікаў; колькі такіх камерсантаў і ім падобных не даехала да намечаных сабою рынкаў, здаецца, ніхто, ніякі даследчык, нават у прыступе найбольшага энтузіязму, не пасмеліцца палічыць а нават прыблізна ацаніць. А Алі меў жа з сабою мяшочак сярэбраных дырхемаў на расходы ў нязведаным дагэтуль свеце ды крышку іншых менш кідкіх каштоўнасцей...

У Кракаў Алі дабраўся тады з трапятаннем душы, але шчасліва; ягонага сакваяжу ніхто не апарожніў, а нават не падскубаў. У каронным горадзе даведаўся ён, што за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF