Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Пчолы, нашы карміцелькі (1)

Міра ЛУКША

Навукоўцы з усяго свету б’юць на трывогу аб шырокай і масавай гібелі пчол. Вангелія ПандэваДзімітрова з Балгарыі казала: «Спачатку вымруць пчолы, потым людзі».

Калі ўлічыць той факт, што Баба Ванга папярэджвала чалавецтва аб тым, што масавая гібель пчол прывядзе людзей да мяжы вымірання, то цяперашнія з’явы набываюць вельмі прарочае адценне. Па паведамленнях СМІ, балгарская празорлівіца Ванга абвясціла ў адным са сваіх прароцтваў, што аднойчы Зямля будзе ў вялікай небяспецы.

Знішчэнне планеты, а разам з гэтым і ўсяго чалавецтва, пачнецца ад масавага знікнення насякомых, у прыватнасці пчол. На самой справе прагноз Вангі цяпер мае вельмі рэальную перспектыву.

Гэта яшчэ больш актуальна, таму што, паводле Вангі, голад, войны і эпідэміі пачнуцца са смерці насякомых на нашай планеце, што ў канчатковым выніку прывядзе да поўнага знікнення ўсяго жыцця.

Пчала. Адна з самых «занятых» жывёл. Яна не толькі збірае пылок і вырабляе мёд, але і з’яўляецца боскім пасланцом, ажыўленым маланкай і нават... выпрабаваннем на цнатлівасць.

Народная мудрасць кажа, што пчала нясе навіну пра ўсе важныя падзеі ў сям’і. У прыватнасці, пра вяселлі і пахаванні — яны па-рознаму будуць ляцець за нябожчыкам: пакінуць вулей альбо недзе знікнуць. Каб супакоіць іх, трэба прынесці ім кавалачак вясельнага каравая і прыкрыць вулей чорным сукном падчас пахавання. Часам вуллі адварочвалі ў час пахавання ў іншы бок. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF