Ніва № 19 (3339), 10 мая 2020 г.

Чаму правалілася?

Міхал МІНЦЭВІЧ

Якой дакладна была эпоха ПНР з боку яе ўнутраных структур — ведалі толькі кіраўнічыя яе дзеячы. Гэтыя людзі адышлі ўжо з жыцця. З адным з іх быў я ў прыяцельскіх адносінах. У маім прыватным архіве засталося многа запісаных на магнітафонную плёнку ўспамінаў пакойнага Яна Кубаеўскага з Орлі (1932-2003). Быў ён цягам трох тэрмінаў — перад роспускам ПАРП — гмінным сакратаром партыі. Раней трыццаць гадоў правёў у Кракаве, дзе шаснаццаць гадоў працаваў у крыміналістыцы, а таксама на іншых пасадах. У 1950-х гадах працаваў інструктарам у арлянскім доме культуры, арганізаваў калектыў „Арляне — спевакі і мандаліністы” і выступаў у ім салістам і ў дуэце з Верай Валкавыцкай, пазнейшай журналісткай „Нівы”. Успамінае сямейнае жыццё ў Орлі пры санацыі і пасля вяртання з Кракава, сваю партыйную работу.

Дзяцінства

Пры санацыі ўся мая сям’я — мама Анна, тата Аляксандр і старэйшы за мяне на тры гады брат Аляксандр жылі ў Орлі і абраблялі зямлю. Была ў нас старая драўляная хата ды стадола і хлеў, у якім трымалі дабытак: каня, карову, свінню, курэй і трусоў. Мелі мы 3,70 гектара зямлі, значыць, як нас акрэслілі, былі мы малазямельнымі сялянамі.

Калі бацькі выходзілі ў поле, я, ва ўзросце васьмі гадоў, мусіў наскрэбці вядро бульбы, папрыбіраць, накарміць дабытак, дапільнаваць дом ад цыганоў і пабіць мух, якіх процьма стварала вялікія гігіенічныя праблемы і звычайна дакучала. Жылося нам вельмі цяжка.

Не хапала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF